Удзельнік Першай і Другой Сусветных войн,
Ганаровы грамадзянін г. Брэста
Нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Жураўлёва, Рузскага р-на Маскоўскай вобл. у сям'і селяніна З 1912 г. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1914 г. быў мабілізаваны ў царскую армію.
У час Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце.
Гэта чалавек, які быў у ліку тых, хто ў 1917 г. усталёўваў Савецкую ўладу ў Расіі. Удзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Член КПСС з 1917 г.. Удзельнік аднаўлення савецкай улады ў Вязьме.
У сакавіку 1917 г. – намеснік старшыні палкавога камітэта і член Савета салдацкіх дэпутатаў Вяземскага гарнізона. У студзені 1918 г. Павел Мартынавіч быў камандзіраваны з Вязьмы ў Петраград за грашыма і інструкцыямі аб рабоце Саветаў. Яго прыняў У. І. Ленін. Уся наступная праца П. М. Гулава ў Вяземскім Савеце грунтавалася на ўказах і парадах Уладзіміра Ільіча. Яснасць і выразнасць ленінскіх думак, вялікія ідэі правадыра, намаляваныя ім перспектывы будаўніцтва новага жыцця, арганізацыі сацыялістычнай дзяржавы рабочых і сялян, назаўсёды былі вызначальным і кіруючым пачаткам ва ўсіх яго справах і ўчынках. Дэлегат другога Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Да 1920 г. працаваў старшынёй павятовага выканкама Саветаў і рэвалюцыйнага трыбунала г. Вязьмы.
У 1920 г. – камісар палка на Паўднёвым фронце.
У 1923 г. дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі, працаваў на кіруючых партыйных і савецкіх пастах у Крыме.
Са жніўня 1941г. – ваенны пракурор стралковай дывізіі ў Чырвонай Арміі.
З 1946 года і да апошніх сваіх дзён жыў у Брэсце. Да выхаду на пенсію працаваў намеснікам пракурора вобласці. Але і на заслужаным адпачынку яму не сядзелася дома. Таму на грамадскіх пачатках дапамагаў журналістам абласной газеты "Заря" разбірацца са скаргамі. Час ад часу па матэрыялах праверак пісаў артыкулы. I гэта ў яго няблага атрымлівалася...
Журналістам даводзілася не раз чуць з яго вуснаў споведзь пра тыя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў. Гаварыў ён пра перажытае без пафасу.
Яшчэ пры жыцці старога камуніста аб ім, яго слаўным лёсе пісалі газеты, часопісы. У выдавецтве палітычнай літаратуры выйшла ў свет кніга “Да правадыру за радай”. Аўтар – маскоўскі журналіст І. Б. Брайнін распавядае ў ёй пра людзей, якія сустракаліся ў свой час з У.І. Леніным. Адным з іх быў П. М. Гулаў. Яму прысвечана ў кнізе асобная глава. Глава аб П. М. Гулаве напісана аўтарам цалкам на дакументальнай аснове. Як аказалася, Смаленскі архіў захаваў нямала дадакументаў аб дзейнасці Вяземскага Савета.
Узнагароджаны шматлікімі ардэнамі і медалямі.
1 ліпеня 1969 г. П. М. Гулаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». Памёр у 1972 годзе. Пахаваны ў Брэсце на Гарнізонных могілках.
У 1973 на магіле быў пастаўлены абеліск. На доме, дзе жыў П. М. Гулаў (вул. Маякоўскага, д. 6), у 1974 ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Да 66-годдзя Вялікага Кастрычніка вуліца Двайная слабада ў Вязьме была перайменаваная ў вуліцу П. М. Гулава.
Літаратура:
1. Гулов Павел Мартынович // Почетные граждане белорусских городов : биограф. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 7–8.
2. Гулаў Павел Мартынавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 200 Кн. 2. С. 640.
3. Гулов Павел Мартынович // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 19
4. Могила Гулова Павла Мартыновича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 60.
5. Мемориальная доска Гулову Павлу Мартыновичу // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 73.
6. Магіла Гулава Паўла Мартынавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 53.
7. Мемарыяльная дошка Гулаву Паўлу Мартынавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 6
8. Федоренко, П. П. Революционные трибуналы Смоленской губернии: декабрь 1917–1922 гг. : дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / Павел Петрович Федоренко. Смоленск, 2006. 238 с.
9. Брайнин, И. Б. «Буржуазия у вас есть, обложите её контрибуцией…» : [о встрече П. М. Гулова с В. И. Лениным] // К вождю за советом : собеседники Ленина / Исай Борисович Брайнин. 2-е изд., доп. Москва, 1989. С. 68–77.
10. Воспоминания участников борьбы за власть Советов в Смоленской губернии : [сборник] / Партийный архив Смоленского обкома КПСС. – Смоленск, 1957. 223 с. : ил. – Из содерж.: Это было 40 лет назад : (Борьба за власть Советов в Вязьме) / Павел Гулов. С. 129–140.
11. Туров, В. Ода корректору : [о корректорах газеты «Заря» Оксане Яшкиной, Юлии Михайловне Клёнкиной, Александре Антоновне Гуловой, Лидии Фёдоровне Тиняковой и др.] // След : [очерки] / Владимир Туров. Брест, 2010. C. 229–243.
12. Литвинович, Е. Он был рядом с Ильичом... : [о П. М. Гулове] / Евгений Литвинович ; фото Александра Шульгача // Заря. 2018. 25 июля. С. 8.
13. Литвинович, Е. Быть в почете : [16 мая 1969 г. звание «Почётный гражданин Бреста» было присвоено П. Гулову, Н. Свинарчуку и В. Селивоник] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 20 мая. С. 3.
14. Крэйдзіч, М. На крутых паваротах гісторыі : у кожнага пакалення — свае жыццёвыя выпрабаванні : [успамін пра Ганаровага грамадзяніна Брэста П. М. Гулава] / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2008. 8 лістапада. С. 2.
15. Туров, В. Ода корректору : [о бывших работниках редакции газеты «Заря»; упоминаются П. М. Гулов и А. А. Гулова] / Владимир Туров // Заря. 2008. 2 октября. С. 7.
16. Малашевский, В. 15 минут и вся жизнь : [о книге И. Б. Брайнина «К вождю за советом», одна из её глав посвящена П. М. Гулову] / В. Малашевский // Товарищ. 200 30 марта.
17. Ильевский, З. Определяющее начало : [о встрече П. М. Гулова с В. И. Лениным в 1918 г.] / З. Ильевский // Советская Белоруссия. 1980. 19 апреля.
18. Малашевский, В. Пятнадцать минут и вся жизнь : революции лично известен : [о встрече П. М. Гулова с В. И. Лениным в 1918 г.] / В. Малашевский // Заря. 1977. 8 ноября.
19. Павел Мартынович Гулов : [некролог] // Заря. 1972. 21 декабря.
20. По заветам Ильича : торжественное заседания в Бресте : [к 100-летию со дня рождения В. И. Ленина; выступил П. М. Гулов] // Заря. 1970. 17 апреля.
21. Торжественное заседание, посвященное 950-летию Бреста : [в программе чествование Почётных граждан города П. М. Гулова, В. С. Саливоник, Н. Д. Свинарчука] // Заря. 1969. 27 мая.
22. Гулов, П. Свободу народ в борьбе добывал : [воспоминая о революционных событиях 1917 г.] / П. Гулов // Заря. 1967. 18 апреля ; 19 апреля ; 22 апреля ; 5 мая.
23. Вечно живой образ Ильича : открытие памятника В. И. Ленину в городе Бресте : [упомянут П. М. Гулов] / фото Е. Макарчука // Заря. 1958. 7 ноября.