Літаратурны марафон За «Радзімы жыццё»

Літаратурны марафон За «Радзімы жыццё», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, адбудзецца ў канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Пры ўдзеле пісьменнікаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і вучняў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава.
На сустрэчы прагучаць вершы Міколы Засіма, Валянціна Таўлая, Піліпа Пестрака і сучасных аўтараў.