Карункі пачуццяў Наталлі Кулецкай

Выцінанка – від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай або каляровай паперы. Узоры геаметрычныя, раслінныя. У Беларусі выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, выкарыстоўваліся як частка аздаблення інтэр’ера на святы, асобных прадметаў (падзоры на паліцы, суднікі, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы). У наш час матывы і прыёмы выцінанкі пашыраны ў афармленні кніг, упаковак, паштовак.

Выстава выцінанкі Наталлі Кулецкай «Карункі маіх пачуццяў» адкрылася 7 красавіка ў «Арт-прасторы бібліятэкі».

Наталля Міхайлаўна жыве ў Івацэвіцкім раёне. Народны майстар Беларусі, ўдзельнік шматлікіх выстаў і конкурсаў дзейнічае ў межах грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».

Працуе Наталля Міхайлаўна ў традыцыйных тэхніках выцінанкі. Стварае розныя вырабы: фipaнкi нa вoкны, кapyнкi для ўпpыгoжвaння пaлiц, paмaк з фoтaздымкaмi, aбpaзoў, cypвэткi, ручнікі, жаночыя ўпрыгожванні, бірулькі на ключы, магніты, паштоўкі, сувеніры, выкарыстоўвае аўтарскую выцінанку ў электронным афармленні беларускіх народных казак і іншае.
Амаль 50 работ прадставіла майстар на выставе «Карункі маіх пачуццяў». Сярод іх трыпціх «Мая Беларусь».

Пазнаёміцца з выставай можна да 30 красавіка ў гадзіны працы бібліятэкі.