Гостиница «Буг» (1959)

Гасцініца «Буг» адна з найстарэйшых гасцініц Брэста, архітэктурны і гістарычны помнік. Яна размешчана ў самым цэнтры дзелавой часткі горада Брэста, пры ўездзе ў горад з боку Прывакзальнай плошчы. Гасцініца пабудавана ў 1958 г. у цэнтры г. Брэста, з цэглы, пры ўездзе ў горад з боку Прывакзальнай плошчы на вул. Леніна, 2, па праекце беларускага архітэктара Георгія Міхайлавіча Бенедзіктава. Назву атрымала ад ракі Заходні Буг, якая працякае на заходняй ускраіне горада.
Гасцініца ўяўляе сабой чатырохпавярховы, Г–вобразны будынак, у цэнтры з 3-х павярховымі прыбудаваннямі. Закругленай вуглавой часткай ён выходзіць на плошчу транспартную артэрыю пры ўездзе на чыгуначны мост. Для гасцей гасцініца была адкрыта 27 снежня 1958 г.
На першым паверсе парадны вестыбюль круглай формы з шасцю калонамі па крузе, у якім размешчаны гасцінічныя службы. З вестыбюля лесвіца вядзе на паверхі, дзе знаходзіліся нумары на 200 месцаў. Будынак характэрны для савецкай архітэктуры 1950-х гадоў, выкарыстаны элементы класічнай ордэрнай архітэктуры. Тры верхніх паверха цэнтральнай закругленай часткі ўпрыгожаны пілястрамі карынфскага ордэра.
Архітэктар Георгій Міхайлавіч Бенедзіктаў, аўтар гэтага праекта, з 1946 г. жыў і працаваў у Мінску. Ён аўтар такіх работ, як: будынкі Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Белдзяржфілармоніі, Палаца культуры трактарнага завода, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гасцініцы «Юбілейная».
Пасля капітальнага рамонту, праведзенага ў 2015 г. па праекту архітэктара ААТ «Брэстпраект» Яўгенія Пятровіча Крапіўнога, гасцініца «Буг» змянілася, але пры гэтым захавала сваю самабытнасць. Антураж хола гатэля вытрыманы ў стылі Савецкага Саюза 70-х гадоў: бюст У.І. Леніна, чырвоны сцяг, старое піяніна і манументальныя калоны.
Інтэр'еры нумароў выкананы ў сучасным стылі і прыцягваюць сваёй атмасферай спакою. У кожным нумары ёсць усё неабходнае для паўнацэннага адпачынку. З вокнаў гасцініцы адкрываецца від на парк і галоўную вуліцу Леніна. Да паслуг гасцей гатэль прапануе 80 нумароў розных катэгорый. Кожны нумар дэкараваны арыгінальным тэкстылем і карцінамі старога Брэста, абсталяваны тэлевізарам са спадарожнікавым тэлебачаннем, мае бесправадны доступ у Інтэрнэт. У гатэлі ёсць нумар для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
У гасцініцы «Буг» працуе рэстаран на 100 пасадачных месцаў і банкетная зала на 30 месцаў. Першапачаткова яго гандлёвая плошча складала 140 кв. м і была разлічана на 90 чалавек, але пасля рэканструкцыі значна павялічылася. Рэстаран знаходзіцца на першым паверсе гасцініцы, прапануе гасцям стравы нацыянальнай і еўрапейскай кухні. Кожную раніцу госці гатэля запрашаюцца на снеданне.
Візітнай карткай гатэля з'яўляецца нумар Высоцкага. 209 нумар уяўляе сабой музей, прысвечаны творчасці У. С. Высоцкага, які могуць наведаць госці гатэля. Менавіта тут двойчы ў 1972-ым і 74-ым гадах спынялася знакамітасць. Апартаменты выглядаюць такімі, якімі яны паўсталі перад вачыма Уладзіміра Сямёнавіча ў далёкім мінулым. Для стварэння духу 70-х тых гадоў былі знойдзены будаўнічыя матэрыялы, якія былі ў той час, аднавілі той самы паркет па якім Уладзі і Высоцкі нібыта хадзілі босымі нагамі. Была сабрана ўся мэбля таго перыяду: два ложкі і спальная тумбачка, чорна-белы тэлевізар «Нёман», радыёла «Рыгонда», столік з інкрустацыяй шахматнай дошкі, два крэслы, шафа, насценныя і настольныя гадзіннікі, тэлефон, графін, паднос з шасцю шклянкамі і меднымі падшклянкамі, таршэр. Асаблівай адметнасцю стаў DVD плэер з праектарам, які можа бесперапынна трансляваць на вялікі экран спальні дакументальныя фільмы пра Высоцкага, яго спектаклі на Таганцы, песні, інтэрв'ю. У трёхзоркавай гасцініцы гэта адзіны гістарычны нумар. Любы жадаючы, можа тут пераначаваць і атрымаць каласальнае задавальненне нават ад пласцінак з голасам Высоцкага, якія ёсць тут у наяўнасці.
Трохзоркавая гасцініца «Буг» ідэальна размешчана для наведвання ўсіх галоўных славутасцяў Брэста і рэгіёна, уключаючы Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу. У непасрэднай блізкасці ад гатэля знаходзяцца Музей гісторыі Брэста, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і музыкі, Свята-Нікольскі брацкі храм, Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, Парк культуры і адпачынку 1 Мая, Адміністрацыя горада, а таксама чыгуначны вакзал і аўтавакзал.

Літаратура:
1. «Буг» // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 164.
2. Гостиница «Буг» ; Поли-Сервис строительная компания : [рекламный буклет]. Брест. 2014. 1 л. (слож. в 12 с.)
3.  Савіна, В. Люкс Высоцкага : музей легенды [бардаўскай песні «Беларускія старонкі»] / Вера Савіна // Культура. 2015. 12 снежня (№ 50). С. 1, 67.
4. Ковальчук, А. Памятная комната Высоцкого : [об открытии музея барда «Белорусские страницы»] / Александр Ковальчук // Брестский вестник. 2015. 10 декабря (№ 50). С. 5.
5. Вечорко, С. На постой к Высоцкому : [в брестской гостинице «Буг» открылся номер Владимира Высоцкого] / Светлана Вечорко // 7 Дней. 2015. 19 ноября (№ 47). С. 26.
6. Курец, А. Н. По дороге в Париж : в брестской гостинице «Буг» можно снять номер в стиле 1970-х, где останавливался Владимир Высоцкий / Александр Курец // Советская Белоруссия. 2015. 19 ноября (№ 43). С. 5. Союз Беларусь  Россия.
7. Шапран, Ю. Прикоснулись к Высоцкому : [в брестской гостинице «Буг» открылся номер Владимира Высоцкого] / Юрий Шапран // Брестский вестник. 2015. 19 ноября (№ 47). С. 12.
8. Бровач, О. В Бресте можно пожить в гостиничном номере, где останавливался Высоцкий : [в гостинице «Буг»; фото] / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 14 ноября. С. 10.
9. Ярмошук, Н. По следам классика : [в брестской гостинице «Буг» открылся номер Владимира Высоцкого] / Николай Ярмошук // Заря. 2015. 17 ноября. — С. 3.
10. Курец, А. Н. Высоцкий снова в Бресте : [в брестской гостинице «Буг» открылся номер Владимира Высоцкого] / Александр Курец // Советская Белоруссия. 2015. 13 ноября. С. 4.
11. Петроченко, А. Место встречи изменить нельзя : скульптура Владимира Высоцкого вернётся к гостинице, где он останавливался : [гостиница «Буг»] / Анна Петроченко // Вечерний Брест. 2015. 19 июня. С. 3.
12. Ковальчук, А. Второе рождение гостиницы «Буг» : [капитальная перестройка брестской гостиницы ] / Александр Ковальчук // Брестский вестник. 2015. 18 июня (№ 25). С. 11.
13. Шапран, Ю. Какой быть скульптуре Высоцкого? : [мэр Бреста А. Рогачук посетил гостиницу «Буг»] / Юрий Шапран ; фото Александра Воробья // Брестский вестник. 2015. 18 июня (№ 25). С.11.
14. Карпинчик, В. Звезды для гостиницы «Буг» : [проект реконструкции и история гостиницы] / Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2013. 30 мая (№ 22). С. 14.
15. Новая гостиница «Буг» на улице Ленина в гор. Бресте / фото И. Вирко // Заря. 1959. 5 января. С. 2.