Iм нe cпявaлi мaткi кaлыxaнкi,
Яны нe чyлi кaзaк aд дзядoў,
Пaлoxaў ix axpыплы гoлac тaнкa,
Tpывoжыў ix жypбoтны eнк yдoў.
Пранікнёна і сардэчна прагучалі радкі з верша народнага паэта Беларусі Пімена Панчанка «Дзеці вайны» з вуснаў загадчыка бібліятэкі-філіяла № 7 «Юнацтва» імя У. Калесніка Алены Аркадзьеўны Ігнацьевай. Менавіта ў гэтай бібліятэцы 21 красавіка адбылася сустрэча з ветэранамі бібліятэчнай справы, чыё дзяцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны.
Галіна Аляксандраўна Машчук – дзіця партызанскага атрада. У 1944 годзе была перапраўлена самалётам на вялікую зямлю. Дзень Перамогі сустрэла ў дзіцячым доме ў расійскай глыбінцы. Маленькая дзяўчынка нават прозвішча свайго не ведала, так і лічылася «бесфамільнай». Пасля вяртання на Радзіму, маці пазнала яе па сукенцы, якую сама шыла.
Ірына Антонаўна Старадубцава карэнная брэстаўчанка. Вайну памятае ўрыўкамі, нібыта жудаснымі кадрамі. Памятае жах першага ваеннага дня, калі маці з дзецьмі спрабавала збегчы з горада. Памятае калоны ваеннапалонных пад аховай аўтаматчыкаў з аўчаркамі. Памятае за калючай агароджай гета суседку. Памятае гора сям’і, калі ад удару нямецкага салдата памёр бацька.
Жудасна слухаць успаміны жанчын, не магчыма стрымаць слёзы. Запісваць успаміны відавочцаў яшчэ цяжэй. Ірына Старадубцава – адна з гераінь кнігі ўспамінаў Зінаіды Дудзюк «Выжыць на дарозе смерці». Пісьменніца і прататып сустрэліся напярэдадні 80-годдзя вялікай Перамогі ў бібліятэцы. Было што ўспомніць, аб чым пагаварыць, што расказаць малодшаму пакаленню. Каб ніколі зноў…