Яворскі Станіслаў Іванавіч

Станіслаў Іванавіч Яворкі

Станіслаў Іванавіч Яворскі нарадзіўся 16 красавіка 1915 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Тэатральнаму мастацтву навучаўся ў студыі (мастацкі кіраўнік Леў Маркавіч Літвінаў) пры Беларускім першым дзяржаўным тэатры (БДТ-1), якую скончыў у 1938 годзе.

Пасля атрымання прафесіі акцёра Станіслаў Яворскі працаваў у БДТ-1, у 1939 годзе – у Заслаўскім калгасна-саўгасным драматычным таэтры. У 1939–1941 гадах – у Пінскім абласным драматычным тэатры, які быў створаны на базе трупы Заслаўскага тэатра. За паўтары перадваенныя гады Пінскі тэатр паставіў 13 спектакляў.

Са снежня 1945 года Станіслаў Яворскі – у Пінскім абласным драматычным тэатры, які аднавіў сваю дзейнасць. Узначаліў калектыў Васіль Васільевіч Пацехін (1906–1963).

Станіслаў Яворскі акцёр характарнага плана. Яго мастацтву ўласцівы сцэнічная выразнасць, дакладны малюнак ролі, мяккі гумар, шчырасць і прастата.

Сярод роляў можна вызначыць наступныя:
у Заслаўскім тэатры – Маргун, Шмігельскі (“Партызаны” Кандрата Крапівы);
у Пінскім тэтры – Левановіч і Нічыпар, Здаравеня (“Хто смяецца апошнім”, “Пяюць жаваранкі” Кандрата Крапівы), Быкоўскі (“Паўлінка” Янкі Купалы), Калібераў (“Выбачайце, калі ласка!” Андрэя Макаёнка), Суддзя (“Несцерка” Віталя Вольскага), фон Кубэ (“Гэта было ў Мінску” Алеся Кучара), патэр Сарыні (“Іспанцы” Міхаіла Лермантава), Карандышаў (“Беспрыданіца” Аляксея Астроўскага), Лешч (“Апошнія” Максіма Горкага), Аркадзь (“Платон Крэчат” Аляксандра Карнейчука);
у Магілёўскім тэатры – Глуздакоў (“Лявоніха на арбіце” Андрэя Макаёнка), Мякішаў (“Пад адкрытым небам” Аркадзя Маўзона), Мікалай ІІ, Мікіта Сямёнавіч (“Галоўная стаўка”, “Даруй мне” Кастуся Губарэвіча), Дульскі (“Мараль пані Дульскай” Габрыэлі Запольскай), клоун Бом “Інтэрвью ў Буэнас-Айрэсе” і інш.
Памёр 5 лютага 1988 года.

Літаратура:


1. Яворский Станислав Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 704.
2. Яворскі Станіслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 228.
3. Яворскі Станіслаў Іванавіч / А. П. Раеўскі// Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2003. Т. 2. С. 555.
4. Яворскі Станіслаў Іванавіч / А. П. Раеўскі// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 676.
5. Магілёўскі абласны драматычны тэатр // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2003. Т. 2. С. 43–49.
6. Наш драматычны / Т. Дз. Арлова, Г. І. Сяўковіч // Памяць. Магілёў : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 460–462.
7. Магілёўскі абласны драматычны тэатр // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 356.
8. Пінскі абласны драматычны тэатр // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2003. Т. 2. С. 257–259.
9. Пінскі абласны тэатр : ад Данілава да Акулава/ С. Шапіра// Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 525–526.
10. Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. Мінск, 1987. Т. 3, кн. 1. Тэатр савецкай эпохі. 1945–1961. 278 с. – Са зместу: С. Яворскі. – С. 138, 142–144, 146, 148, 216.
11. Няфёд, У. І. Гісторыя беларускага тэатра / У. І. Няфёд. Мінск, 1982. 543 с. : іл. – Са зместу: С. Яворскі. – С. 238, 311, 380, 382, 384.
12. Няфёд, У. Сучасны беларускі тэатр (1946–1959) / Уладзімір Няфёд. Мінск, 1961. 343 с. : [32] л. іл. – Са зместу: С. Яворскі. – С. 133.
13. Няфёд, У. Беларускі тэатр : нарыс гісторыі / Уладзімір Няфёд. Мінск, 1959. 900 с. : іл. – Са зместу: С. Яворскі. – С. 298.