Электронное обращение
Авторизация
З беларускай нізкі
Не, не час рассядацца,
падвоблакам квецені белай,
Слухаць радасць пчаліную,
дрэў і вятроў галасы.
Пацалуй гэты камень —
часцінку сцяны абгарэлай,
І свабоду,
што горда трымае ў руцэ каласы.
І сляды пацалуй,
што эпоха сама ўкамяніла,
Пацалуй і спакойна
па іх накіруйся ў лугі…
Ты навекі ў даўгу
перад кожнаю брацкай магілай,
Перад днямі высокімі,
што над Брэстам шумяць, як сцягі.
Пераклад з балгарскай Н. Гілевіча.