Жукович Василий (Жуковіч Васіль). Брэсту

Заняўся твой высокі дзень.
Табе – пад тысячу, мой горад.
Хачу, каб ты не ведаў гора,
Каб год ад году маладзеў.

Хай дзве ракі, як дзве рукі,
Цябе спакойна абвіваюць,
Няхай каштаны расцвітаюць
З табою, Брэст, ва ўсе вякі!