Загорская Нина (Загорская Ніна). На салаўінай варце Брэст

Пражылкі чырвані між пліт …
Бярэсця вечны гарнізон
Над Бугам сном герояў спіць.
Зямля набралася крывёю.
На салаўінай варце Брэст.
Глядзіць за Буг, за небакрай
Перасцярогай мужны Вой …
Цвіце барвова
Белы бэз —
Зямля набралася крывёю,
І помнім мы
Агонь бяды —
Казармы тут
                     гатовы к бою.
Краіну Леніна сабою,
Надзейнай зброяю
                                жыцця
Гатовы вежы
                      бараніць.
Пражылкі чырвані
                               між пліт …
Бярэсце грознае не спіць!