Электронное обращение
Авторизация
На Буг
каханне
праз дзесяцігоддзі
прыйшло
на споведзь
да загінуўшых
бацькоў,
што нас пакінулі,
не далюбілі.
І папяросы мо
адной
не закурылі,
і назаўсёды
пакланіліся
зямлі.
Да іх —
равеснікаў,
братоў
на споведзь
закаханыя прыйшлі…
…Крывавы снег
у крэпасці
кладзецца
да пліт магільных
крэпасці
байцоў.
…Святочнае святло
знікае,
рвецца…
І чуецца салют
нямых
фартоў…