Загорская Нина (Загорская Ніна). Удзячнасць

Да Бярэсця ідзём – не маўчым.
Лёгкі дотык рукі – на збалелым плячы, –
Гэта Вы, добры доктар, давалі ключы
Ад чароўных загадак, ад казачных сноў …
Вызначалі маршруты
Да бароў і крыніц гаючых,
Да вадаспадаў у кручах …
Гаварылі ласкава, а здаралася – крута.
Вы лячылі не сэрца – Вы лячылі мой дух,
Падзялялі са мною сумненні мае і пакуты,
Як найлепшы таварыш, самы адданы друг.
Вось чаму праз гады і бязмежжа дарог
Родны мне, назаўжды, ваш гасцінны парог.