Электронное обращение
Авторизация
Беларусь! Край лясны і азёрны,
Вольны край самабытнай красы!
Ваяваў твой народ непакорны
У нашэсцяў ліхія часы.
Не забудзем фашыстаў навалу,
Сорак першы той год агнявы.
Крэпасць Брэсцкая бой прымала.
Мала тых, хто застаўся жывы.
Не хапала вады і патронаў,
Цэгла плавілася пад агнём,
Ды трымалі байцы абарон
І стаялі насмерць дзень за днём.
“Паміраю, але не здаюся!”
Надпіс быў такі на сцяне,
А зрабіў яго сын Беларусі.
Хай жа памяць аб ім не міне!
Хай прыходзяць удзячныя людзі
Да сцен крэпасці гэтай святой.
Нескаронаю вечна хай будзе
Наша Брэсцкая крэпасць-герой.