Вороник Светлана (Варонік Святлана). Берасцяныя таямніцы

Горад з даўняй гісторыяй…
Мудраю і жывою…
Горад каштанавых вуліц
з восеньскаю тугою…

Горад вялікага болю…
І – таямніц берасцяных…
Горад, што любіць волю
і вулкі з дамоў мураваных.

Горад, дзе вечнасць пануе…
Горад, дзе славіцца Біблія…
Горад, які нас чуе…

Горад…дзе ты і я…
Горад, што помніць Грунвальд…
Горад, дзе бераст жыве…