Электронное обращение
Авторизация
У сілу вечаровы змрок бярэцца, —
Ледзь тлее прыак вогнішча зары.
На пешаходнай вуліцы Бярэсця
Запальвае ліхтаршчык ліхтары.
Прыемна мне такую ўсмешку бачыць,
Нібыта сябра шырага свайго.
Каб зноўку мне ўсміхнулася удача,
Прашу пацерці гузічак яго.
Ліхтаршчык слаўны, дзякй за старанне!
Бо ад яго дабрэйшы і наш час,
Бо запаліў ты разам з ліхтарамі
Агеньчык зыркі захаплення ў нас!..
…І ў прыцемках парою кожны можа
Дарогу адшукаць — дабро тварыць.
Для гэтага ж ліхтаршчык, служка Божы,
Запальвае ў нябёсах ліхтары.