Электронное обращение
Авторизация
У строгай засені музея
блішчыць, як лёд, навошчаны паркет.
Людской крывёю іржавее
пасечаны асколкамі лафет.
То партызанская гармата:
замок, здабыты ў завадзі рачной,
і ствол, дзе прозвішча салдата,
забітага над Бугам раніцой.
Яе сабралі земляробы,
і ў студзені зайгралі перуны.
Прачнуўся Слуцак і Старобін:
з Масквы — здалося ім —
прыйшлі сыны!..
Цяпер у цішыні музея
гармата сніць Казловаі санны рэйд.
..Ды неба ад ракет святлее,
грыміць салют армейскіх батарэй.
І гільзы падбіраюць дзеці,
на вуліцах шчабечуць, як стрыжы.
Асветленая на паркеце
ад зайдрасці гармата задрыжыць.
Разбітыя стальныя грудзі,
здаецца, раптам уздыхнуць ізноў,
і гром яе
сяброў разбудзіць,
што непрабудна спяць сярод лясоў.