Электронное обращение
Авторизация
Тут, на захадзе краіны,
Неба дзе гарыць зарой,
Горад наш стаіць былінны,
Першы воін і герой.
Вораг нас задумаў змесці,
Мінск у дымнай пеляне,
Ды інло змаганне ў Брэсце…
На вайне як на вайне.
Сцены крэпасці дрыжалі —
Гэтак люта вораг біў.
Ды з-пад сцен байцы ўставалі —
Кожны крэпасцю з іх быў.