Вакула Вера. Прысвячэнне Брэсту

Горад светлы, прыгожы і ўтульны,
Шчодра сонцам паўднёвым сагрэты
Пад табою трывалы падмурак
Векапомнай сівой даўніны.
Цесна звязаны лёсам агульным,
І гісторыя помніць аб гэтым,
З тымі, хто тут знайшоў свой прытулак
І паклаў на мяжы валуны.
З веку ў век горад ўдзячны ўсім тым,
Хто абраў для яго гэта месца –
Ад захопнікаў усіх бараніў,
Аднаўляў пасля жудасных войн.
Ведаў страты і вогнішчаў дым,
Быў паселішчам з назвай Бярэсце –
З тых часоў тут яго карані,
І пачаў ён тут летапіс свой.
У гэтым месцы зямля спрадвякоў
Дрыгавіцкай крывёю паліта…
У славутай Грундвальскай бітве
Берасцейцаў харугва была.
Разам усталі супроць крыжакоў
Рука поруч Ягайла і Вітаўт –
Іх дамова, як факт знакаміты,
Менавіта ў Бярэсці прайшла.
Быў валынскім, літоўскім і польскім
На гандлёвых шляхоў скрыжаванні.
Магдэбургскае права найпершы
За здабыткі свае атрымаў.
І, магчыма, што воляю Боскай.
Месцу гэтаму наканавана,
Каб канязь Чорны – асветнік тутэйшы
Сваю Біблію надрукаваў.
Па-над Мухаўцам і па-над Бугам
Вербы стан свій схілілі ў паклоне.
Тояць Брэсцкае крэпасці сцены,
Горкі водгук апошняй вайны…
Год за годам ідуць шчыльным цугам
                    *    *   *
Горад мужна стаіць на кардоне,
Як ахоўнік дзяржавы нязменны
Каб яе не парушылі сны.
Брэст, ты светлы, прыгожы і ўтульны,
Шчодра сонцам паўдневым сагрэты.
Ты прайшоў праз усе ліхалецці
І да 1000-годдзя дажыў!
Маеш тытул сталіцы культурнай,
Існаваць табе «многае леты»!
Лепшы горад ва ўсім белым свеце –
Ты пашану сабе заслужыў!
Твае вуліцы, паркі і скверы,
І будынкаў сучасных кварталы,
Кветак столькі, што часам здаецца –
Нехта выткаў яскравы абрус…
Цяжка нават у гэта паверыць,
Што ўзрост у цябе вельмі сталы –
Ганарацца табой берасцейцы!
Ганарыцца табой Беларусь!