Вайсова Соня (Вайсава Соня). Брэсту

Спявала я ў пару юнацтва,
І сэрца млела ад тугі,
Бо прыйдзецца нам развітацца,
Цудоўны Брэст мой, дарагі!

Але прайшла пара расстання,
І я з табою назаўжды.
З тысячагоддзем прывітанне
Маё сардэчнае прымі!