Вашека Вячеслав (Вінцэс Вашэка). Берасце

На світанні, залітым скрухаю,
У сутоцы пад кронай бераста, 
Затаіўшы дыханне, слухаю
Спевы рэчак тваіх, маё Берасце.

Пагляджу ў твае вочы волкія,
Да цябе прытуліцца спяшаюся.
Ты адзіны, мой горад золкавы,
Я заўсёды сюды вяртаюся.

Хай часы асыпаюцца росамі
На муры твае пасівелыя,
Ды ў жыцці ты не ведаеш восені –
Ты ўзыходзіш над Руссю Белаю.
Хай панікнуць вякі пераможана

І табе прысягнуць у вернасці...
Над гісторыяй у вернасці...
Над гісторыяй раздарожанай
Ззяе зоркаю маё Берасце.

Кароткі і хуткі ланцуг.
Стук-стук. Перазвон.
Імклівы ў працягласці рух.
Задуха. Вагон.
Паўсонныя твары людзей.
Паўголас. Паўзмрок. 

Хвіліны часцей ды часцей –
Праз думак паток.
Нарэшце збауляецца ход.
Гармідар. Гурма.
Штурхаецца ў спешцы народ.
Сыходжу... Няма...

Нам з табою не будзе спакою –
Апячэ адчуванне віны,
Што маглі ліхалецце любое
Адалець... Але крыўды – ані.

Нам з табою не будзе спакою,
Што нічога не вернеш назад.
Мы сабе даравалі б любое...
Не даруе дзіцячы пагляд.