Электронное обращение
Авторизация
Хвіліна тая вогненна ліхая,
Што цішыню ўзарвала да
нябёс,
Ва ўсім, прыгледзішся,
жывая, —
Аб ёй прыбужскі шэпча
вербалоз.
Яны вачыма светлымі герояў,
Так рана-рана лёгшых
у зямлю,
Глядзіць з бяроз, што юным
строем
Прышлі жыццю сказаць
“Люблю!”
Яна праз грозныя байніцы
Ўтрапёна ўглядваецца ўдаль.
І ўсё ніяк не можа ўліцца
У цішыню спакойных хваль.
Не можа! Пакуль сонца
свеціць
Ідзе змаганне за жывых.
Не можа! Пакуль вецер
смерці
Яшчэ на свеце не заціх!