Томашевич Георгий (Тамашэвіч Георгій). Векавы жыццяпіс

Расцвітаюць і вёсны, і леты
Амплітудай жаданых замоў.
Абнімаюць бульвары,праспекты
Дабрынёй маю думку ізноў.

Бачу: свецяцца яркія дахі,
Ізумрудныя рэк рукавы,
Жураўліныя кранаў размахі
І веслярны канал прызавы.

Накірункі, шляхі-скрыжаванні –
Гасцявая сардэчнасць без віз.
Цытадэль Пераможным гучаннем
Векавы беражэ жыццяпіс.

Саграваюць пялёсткі каштанаў
І алеяў святочны парад.
Назвы вуліц душой завярстаны
У нябесны жывы зарапад.