Томашевич Георгий (Тамашэвіч Георгій). Вітаю 1000-годдзе

Любімая  кропка  на  карце –
Мой горад  над  Бугам – ракой
Праводзіць, сустрэне, як маці,
Абдыме пяшчотнай рукой.

Прыгожыя вабяць алеі,
Бульвараў шырокі прастор,
І вуліцы памаладзелі,
І плошччаў чароўны узор.

З сябрамі – суседзямі ў згодзе
Шляхі, скрыжаванні дарог.
Вітаю я тысчагоддзе
І спадчыну ўсіх перамог.