Томашевич Георгий (Тамашэвіч Георгій). Слаўся!

Слаўся сёння і заўжды,
Брэст наш вечна малады,
Вартавы мяжы
Шчыра беражы
Беларусь ва ўсе гады.
Назвы вуліц і алей
Брэста нам за ўсё мілей.
Дзяржаўны дастойны, ясны шлях –
Беларускасці працяг.

Слаўся, крэпасць – герой,
Абаронцаў адвагай святой!
Горад Брэст – сэрцам светлай дабрыні,
Горад Брэст – годных спраў і чысціні.
Зоркаю пуцяводнаю заззяй.
Горад Брэст славіць мірны родны край.
Гукі брэсцкіх званоў –
Нашы вера, надзея, любоў.

Брэст – наш гонар,прыгажосць,
Праца, спорт і маладосць,
Баявы салдат векапомных дат –
На каго раўняцца ёсць.
Песня звонкая, лунай,
Мэтай светлаю яднай
Народаў братэрскі наш саюз.
Славім Брэст і Беларусь!