Томашевич Георгий (Тамашэвіч Георгій). На бульвары Касманаўтаў

Вітае позіркам
Нас на скрыжаванні
Касмічны сын
Пятро Клімук штодня.
Бульвары Брэста,
Вуліцы ў світаннях,
Нібыта блізкая
Для нас усіх радня.
І Пушкін, і Шаўчэнка,
Гогаль і Міцкевіч –
Славянскай творчай
Спадчыны прастор…
Пачуццяў, думак
І здзяйсненняў веліч,
Ды Беларусі роднай
Новы шлях да зор.