Томашевич Георгий (Тамашэвіч Георгій). Анёл над Брэстам

I.
Край прыгранiчны лёсам стаў адзiным
3 часоў мiнулых, велiчных падзей. 
Чароўным сказам даўнiх успамiнаў 
Мой Брэст-Бярэсце летапiс вядзе. 
Спрадвечным словам шлях занатаваны,
Крыніцай памяць – нашы каранi.
3 малiтваю над горадам лунае 
Анёл Дабра, Любовi, Чысцiнi.

Вiтае веру, прычашчэнне, споведзь
I суцяшэнне ў iсцiне знаходзiць 
Святы пасланнiк Божы над Зямлёй:
I зычыць Неба людзям жыць у згодзе, 
Свяцiцца сінявокай дабрынёй,
I лiнiяй жыцця, i вышынёй.

II.
I лiнiяй жыцця, i вышынёй
Кiруемся... I помнiцца былое –
Пра даўнюю легенду з сiвiзной,
Калi здарэнне выпала такое:
Абозам ехаў продак на прасцяг,
А тут дрыгва... I стаў ён з асцярогай
Гацiць бяростаю свой новы шлях...
I ўладкаваў гандлёвую дарогу.

Калi ж купец вяртаўся з-за гранiцы,
3 удзячнасцю за добрую гадзiну,
На гэтым месцы збудаваў каплiцу,
Каб на «бярэсце» дзе было малiцца... 
Прыбужжа край нашчадкам стаў
                                               любiмы –
Тут пачынаецца мая Радзiма.

III.
Тут пачынаецца мая Радзiма
Бацькоўскай праўды, волi i вясны.
3 дзяцiнства родныя мясцiны
Не раз вяртаюцца ў начныя сны...
Героi-сiмвалы на пастаменце
3 вытокаў даўнiх, мiрных, баявых
Бяспечны шлях вiтаюць даўгалеццем, 
Благаслаўляюць подзвiгам жывых.
Там, дзе сутокi Мухаўца i Буга,
Прывабная, утульная акруга,
Узняўся Храм на радасць i спакой.
Бягуць, шумяць гады ў зялёным звоне,
Мы з iмi быць жадаем у палоне
Любоўю, думкай, сэрцам i душой.

IV.
Любоўю, думкай, сэрцам i душой
Спасцiгнуць смутак, радасць i трывогi
Далёкiх продкаў, дзейсны iх настрой,
I будучыя новыя дарогi...
Адметная дзяржаўная асоба:
ЎладзiмIр-князь-Васількаў – эрудыт: 
Фiлосаф...кнiжнiк...з мэтавай вучобай...
I ў справах будаўнiчых меў свой спрыт.

Даўнейшы вопыт, сведка тых падзей,
Шляхамi магдэбургскiмi вядзе.
Зямля бацькоў здабыткамi багата
3 глыбiнных тых засведчаных часоў,
3 надзейнаю падтрымкаю сыноў
Брэст прычасцiўся велiчнаю датай.

V.
Брэст прычасцiўся велiчнаю датай,
Iмгненнямi засведчаных драбнiц.
Сплятаюцца гады вянком стракатым, 
Зачараваннем даўнiх таямнiц.
Жыццёвы летапiс святога Княства
3 сярэднявеччам гутарку вядзе.
Вялiкi Вiтаўт умацоўваў брацтва,
Каб не была Дзяржава ў бядзе.

З'ядналiся суседнiя краiны
Пад Грунвальдам дружынаю адзінай
I бітвай адстаялі мiрны дом.
Бягуць вякi ў народным карагодзе –
Ад мора i да мора жыць у згодзе –
3 удзячнасцю перад мiнулым днём.

VI.
3 удзячнасцю перад мiнулым днём
Мiкола Радзiвiл з мянушкай Чорны
Здзiвiў свой час прагрэсам i святлом:
Яго рэформы – спадчынаю зорнай.
Пры iм рамёствам – творчая дарога,
Статут дзяржаўны грамадзянскiх праў. 
Надзейнаю прыступкаю да Бога –
Святое слова для жыццёвых спраў.

У Брэсцкай Бiблii – сустрэча з духам
І сiмвал радзiвiлаўскiх рэформ.
Той даўнi час стаў цудадзейным зрухам: 
Друкарняй першай абнавiўся дом. 
Падзея гэта з падарункам свята – 
Шчыруем верай, словам і заняткам.

VII.
Шчыруем верай, словам і заняткам.
У сэрцы вобраз Мацi назаўжды
Мелодыяй чароўнай калыханкi
I сонцам ласкавым ва ўсе гады.
Мы ў найсвяцейшым матчыным палоне
Сваiх шчаслiвых, бестурботных дзён...
Услаўлена палеская Мадонна –
Яе жыццёвы мацярынскi плён.
I абярэг спагадлiвы настрою:
Радзiма-мацi з чулаю душою
Вiтае i руплiвасць, i пад'ём.
Яскравы бачым рост на роднай нiве 
Здзяйсненняў велiчных, iмклiвых.
I гутарку з эпохаю вядзём.

VIII.
I гутарку з эпохаю вядзём
Выпрабаваннем незабыўнай даты –
Айчынны пераможны марафон,
Што здзейснiлi савецкiя Салдаты.
Над Бугам ззяе Цытадэль адвагай.
Штык-абелiск, як вартавы пад сонцам. 
Сiлкуе «Мужнасць» i гартуе «Смага» – 
Строй вечна непахiсных абаронцаў.

Схiляецца галiнкамi вярба –
Слязiнкi памяцi вайны над хваляй.
У Вечнага агню святло-журба:
«Стояли насмерть! Героям слава!»
Над роднаю прасторай вецер вольны. 
Наш горад-працаўнiк, пясняр i воiн.

IX.
Наш горад-працаўнiк, пясняр i воiн,
З пабудкаю вясноваю пара.
I яркай зоркай на нябесным фоне
Касмiчна-зорнага календара.
Пятро Клiмук праклаў маршрут не 
блiзкi:
Геройскі ўзняўся тройчы над Зямлёй.
У касманаўта – брэсцкая прапiска: 
Калыскаю, бульварам i душой.

Святло плыве духоўнасцi здалёк.
Сярод сузор'я сiмвал-васiлёк,
I родны край прыбужскi красамоўны. 
Жыццё шыбуе за вiтком вiток, 
Касмiчна-упрыгожаны вянок 
Вялiкасцi гiсторыi дастойны.

X.
Вялiкасцi гiсторыi дастойны 
Сыны Зямлi за вернасць i любоў,
Што ўслаўляюць кут свой родны 
I сэрцам саграваюць край бацькоў.
Якiя ж дынамiчныя сюжэты –
I вопыту, i маладосцi сплаў!..
Натхняюць землякоў i вёсны-леты 
Стваральнага гарэння новых спраў.

Яны вось тут, ва ўсiх навiдавоку,
Радзiмы любай родныя вытокi,
I векавы духоўны манiфест.
Наш Брэст – культурная 
                               сталiца творча,
Шыракаплынна ў будучыню крочыць, 
Юначай думкай напаўняе змест.

XI.
Юначай думкай напаўняе змест 
Iмкненне параднiцца з вышынёю.
3 мiнулага – у будучае тзкст,
Засведчаны i словам, i душою,
I музыкай спартыўнай перамогi,
I радасцю святла алiмпiяд.
Пракладзены былiнныя дарогi 
У дасягальны творчы зарапад.

Майстэрства конкурсаў – выдатны 
                                                   знак,
Прыемна радуе медальны смак, 
Апладысментаў гром i слоў мядовых. 
Бягуць, спяшаюцца ў даль гады.
Настрой узнёслы, святам прызавы,
На скрыжаваннях Тысячагадовых.

XII.
На скрыжаваннях Тысячагадовых, 
Падзеяў важных, мiрных, баявых 
Развагай Летапiсец шматбакова 
Сузор,яў сэнс i велiчнасць спасцiг. 
Старонкi ажылi, што 
                                на скрыжалях 
Гiсторыi iснуючан мяжы.
Прыметнай i праўдзiвай сведкай сталi 
Святыя векапомныя крыжы.

Дзяржаўнай вышынёю Беларусь
Сцвярджае сэрцам справядлiвы курс:
Любiць Айчыну, даражыць свабодай
I мацаваць з суседзямi саюз.
Будзь бласлаўлёна, наша Беларусь,
У радасцi, у квеценi садовай!

XII. 
У радасцi, у квеценi садовай 
Гучыць, звiнiць спагадлiвы прастор. 
Анёл над Брэстам – вечная ахова, 
Дабраслаўленне i жывы дазор.
Iмёны вулiц, плошчаў i праспектаў 
Засведчылi геройскiх землякоў.
Iх подзвiгi паэтамi апеты 
У адраджэнскiх гiмнах шчырых слоў.

Жыццё напоўнена святлом надзеi, 
Гарачай хваляй радаснай падзеi – 
Былых стагоддзяў крэўны сiлуэт.
Твае гады душэўна даспадобы 
Вышынямi сыноўскiмi заўсёды,
Жывi i прыгажэй, мой родны Брэст!

XII.
Жывi i прыгажэй, мой родны Брэст! 
Няхай заўсёды радуюць заранкi 
Твой маляўнiчы роднасны партрэт 
Высотак сонечных i вечных замкаў. 
Люблю чароўнасць квеценi вясны, 
Здабыткаў працай велiчы i сiлы. 
Маршрут прамы i новы аб,язны 
Праспектамi пад мiрным небасхiлам.
Струменяцца падзеi дзень за днём, 
Былое помнiм, будучым жывём 
I велiчаем Брэста iмянiны.
Плывуць у вечнасць светлыя гады.
Для пакаленнняў шлях наш малады – 
Край прыгранiчны лёсам стаў адзiным.

Магiстраль
Край прыгранiчны лёсам стаў адзiным: 
І лiнiяй жыцця, i вышынёй.
Тут пачынаецца мая Радзiма 
Любоўю, думкай, сэрцам i душой.
Брэст прычасцiўся велiчнаю датай 
3 удзячнасцю перад мiнулым днём. 
Шчыруем верай, словам i заняткам 
I гутарку з эпохаю вядзём.

Наш горад – працаўнiк, пясняр i воiн – 
Вялiкасцi гiсторыi дастойны,
Юначай думкай напаўняе змест...
На скрыжаваннях Тысячагадовых 
У радасцi, у квеценi садовай 
Жывi i прыгажэй, мой родны Брэст!