Тоболич Алексей (Таболіч Аляксей). Расці мой горад і квітней

Расці мой горад і квітней,
Дары цяпло пачуццяў светлых
То з прахалодаю аллей,
То патанаючы ў кветках.

Каштанаў роўные радкі,
Суквецце плітак пад нагамі...
Тут свежасць Мухаўца-ракі,
І Буг з крутымі берагамі.

Табе удзячны, горад мой,
За дзень шчаслівы нараджэння.
Я па-ранейшаму з табой,
З табой адлічваю імгненні.

Расту, і ты расцеш са мной,
Дамоў становіцца ўсё болей.
Расцеш улетку і зімой
І не спыніць таго ніколі...