Вороник Светлана (Варонік Святлана). Прысвечанне Брэсту

Вечаровы і ранішні,
Веснавы і зімовы,
Ты здзіўляеш нанова
Душы нашыя, Брэст.

Старажытны і годны,
Горад мужны, лагодны...
Хараством сваім слынным
Ты азорваеш свет.