Электронное обращение
Авторизация
Песня салаўіная
Кіпела ў садах…
Ішла дачка Наганава
Па бацькавых слядах…
З партрэта ўглядаецца
Наганаў у дачку.
Агнём вячыстым прагна ён
Працягвае руку…
Пагладзіла шурпатую
Дзяўчына цытадэль,
Як быццам рану бацькаву,
Нібы яго шынэль.
А сэрцу крыкнуць
хочацца:
– Вярніся, татка мой!
Ды спіць ён з абаронцамі!
Падцяжкаю плітой.
Застаўся камсамольцам ён ––
Навечна маладым.
Слязьмі паіла горкімі
Дачка яго сляды.
Яе сляза салёная
Кранула боль зямлі, ––
Як кроў, яркачырвоныя
Там кветкі узышлі.