Сенкевич Николай (Сянкевіч Мікола). Ветраным днём у паўднёвым мікрараёне г. Брэста

Пясок ты наш, пясочак,
Не сыпь так моцна ў вачы!

Не замятай дарожкі,
Да супакойся трошкі!

Ляжаў бы сабе далей
Пад мухавецкай хваляй.

То ж расхадзіўся гэтак,
Няма табе спакою!..

І кволых дрэў шкілеты
Ў барханах галавою.