Электронное обращение
Авторизация
Па-над Бугам салавей спявае.
Не страляюць танкі і гарматы.
Крэпасць мірны ранак сустракае,
Толькі ў скроні — стукае набатам.
Тут калісьці плавіліся сцены,
Камяні гарэлі, бы салома.
Холмскія вароты ашалела
Штурмаваў фашысцкі пустадомак.
На сыходзе ужо боепрыпасы,
І вады хаця б адзін глыточак.
“Я памру, ды ворагу не здамся…” —
На сцяне надрапаны радочак.
…Мухавец і Буг злучылі воды,
У зяленым крэпасць патанае.
Вечнага агню чырвоны водбліск…
А над Бугам салавей спявае.