Электронное обращение
Авторизация
Урачысты гімн – з пад барабана,
І сэрца гукае часцей …
Тут подзвіг веку змураваны,
Душой тут робішся чысцей.
Вось сведкі гора – нямыя пліты.
Ты іх, як кніжку прагарні:
Калі і хто тут быў забіты,
Калі і дзе згарэў ў агні.
Прыйшоў да дзеда. Знямеў хлапчына.
Па твары слёзы – праклалі след.
Ён сам гатовы – на зоў Айчыны
Пайсці ў агонь, як іхні дзед.
Пайсці ў Агонь – Агнём застацца…
Дажыць Агнём да нашых дзён…
Каб у агнях вясны купацца
Магла Замля пад медны звон.
Заря. – 2004. – 8 мая.