Сидорчук Анна (Сідарчук Ганна). У бессмяротнай крэпасці

К табе прыходжу
не турыстам.
На памяць здымкаў
не раблю.
Перад тваімі абеліскамі,
Як прад святыняю стаю.
І гільзе, знойдзенай
знячэўку.
Не радуюся — сувенір!
Бо Вашы кулі ў маім
сэрцы,
Мой бессмяротны
камандзір.
А колькі іх маўчыць
варожа
Ад болю ў змучанай зямлі!
Ля слаўнай Холмскай
агарожы
Яны героямі ляглі.
Ад захаплення не нямею,
А з ціхай гордасцю стаю.
Перад апаленым каменнем
Вам словы вернасці шапчу.