Русак Адам (Русак Адам). Ля сцен Брэсцкай крэпасці

ціха, таварышы, ціха
Ідзіце ля гэтай сцяны,
Бо тут спачываюць салдаты,
Стаміліся вельмі яны,
Ратуючы край свій любімы,
Жыццё і герояў зямлі.
У віхры спыняюцца буры,
Ім цяжка было у баі.

Прыпеў:
Сыны баявыя, сыны дарагія,
Яшчэ не апошні быў бой,
За мір на планеце,
Жыццё на планеце
Вы зноў з намі ўстанеце ў строй.

Яны адпачнуць і ўстануць,
Савецкіх народаў сыны,
Іх сцяг баявы, пераможны
Мы прынясём ў камунізм.

Ціха, таварышы, ціха,
Не рушце іх сон і спакой,
Бо тут спачываюць салдаты
За гэтай маўклівай сцяной.