Рудковский Михаил (Рудкоўскі Міхась). Каменні цытадэлі

Мы — каменні руін цытадэлі —
з байніцаў і сцен казематаў.
Нас ламалі, крышылі,
засыпалінас градам снарадаў
фашысты-салдаты;
спапяліць нас у прах
людзі ў касках з крыжамі хацелі,
шрамы ран пунавеюць і сёння
на нашым апаленым целе;
мы сабой прыкрывалі ад куляў байцоў,
як маглі, прыкрывалі,
мы сабой засланялі жанчын
і дзяцей, мы ад смерці ліхое хавалі, —
і за ноч,
                                                  за адну расстраляную ноч,
назаўсёды сівелі
мы, каменні глухіх казематаў
старой — над ракой — цытадэлі.
Вы прыходзьце, о людзі, да нас,
як да лепшых сяброў вы прыходзьце.
Вы знаходзьце сцяжыны-дарогі да нас,
як да лепшых сяброў іх знаходзьце.
Вы прыходзьце уранні і ўдзень,
калі маладзік, калі поўня —
вельмі трудна,
да крыку нам трудна маўчаць:
мы олем жывым перапоўнены,
перапоўнены словамі гневу.
што засмяглыя губы шапталі,
вусны нашых бацькоў і братоў,
што на нашых грудзях паміралі.
Лепш, чым кнігі, аб подзвігу іх
мы раскажам праўдзівыя былі,
мы іх кожнага знаем у твар
і імёнаў мы іх не забылі.
Толькі вы, калі ласка,
                                               прыходзьце часцей,
як да лепшых сяброў іх знаходзьце.
Не спяшайце, спыніцеся тут, каля нас
у задумным зняменні.
Не кляніцеся гучна,
                                               а ў душы зірніце свае!
Не зайдросьце героям, іх славе:
толькі раз чалавеку Айчына дае
на бяссмерце
                                               свяшчэннае права.