Электронное обращение
Авторизация
Замрыце перад гэтай цішынёй
І не трывожце тых, што сну не мелі.
Ў мурах, што сталі грудаю адной,
Магчыма, ўжо грымоты анямелі.
Б’е ў грудзі цішыня, як шквал агню,
Цяжкі абвал кладзе на плечы.
і ў сэрцы, не закутым у браню,
Я адчуваю боль нечалавечы.
Сустрэла каля брамы цішыня
Пяшком улежным і травой чаротнай.
А бэз — як прывід белага каня,
Што ашалеў перад прамой наводкай.