Электронное обращение
Авторизация
Урывак з паэмы
О крэпасць!
Як сляза маёй матулі,
Імя такое чыстае ў цябе!
Яго ў атаках кулі не кранулі,
Яно чк сцяг герою ў барацьбе.
На сценах, у агні загартаваных,
Кроў асеціна, беларуса кроў…
Яшчэ і сёння крываточаць раны
Тваіх байніц, тваіх сівых муроў.
Здаецца, боль і мукі ўсяго свету
Тут у адзін сабраліся камяк.
І Мухавец не можа колькі летаў
Байцоў сасмяглых напаіць ніяк.
Глядзіць салдат суровымі вачыма —
Ніколі не захмарыцца пагляд…
На лапічку бязмежнае Айчыны
Не адступіў ён ні на крок назад.
Гудзела куль, асколкаў завіруха,
Клубіўся чорны дым аж да аблок…
Злюцелыя фашысцкія звяругі
Зрабілі тут да смерці першы крок.