Электронное обращение
Авторизация
Цагліны ім былі паперай,
А востры штык — карандашом:
— У перамогу цвёрда верым …
І вораг люты не прайшоў.
Гарэла і зямля і камень,
І плавіліся люстры шкла.
Вайна драпежнымі рукамі
Зламаць герояў не змагла.
Яны не думалі аб смерці,
Яны пакінулі радкі,
Якіх у памяці не сцерці,
Якім гарэць, свяціць вякі.