Пракаповіч Мікола. Цытадэль

Цытадэль


Бервяно к бервяну –
                            стагоддзі.
Лёс да лёсу –
                           куды далей?
Што ж ты, горад у тым паходзе
Не мудрэў, не сталеў?
Узнялася да сонца вежа
І скрышылася у малацьбе.
Бараніла ад хціўцаў межы –
Не змагла ўбараніць сябе.
Але ў душы навечна ўесца
Даўніх бітваў пакутны хмель:
Урастала ў гады Берасце.
Вырастала з гадоў Цытадэль.
Час пясок намываў на дзядзінец.
Рэкі руслы мянялі свае.

У чатыры
Спыніўся
Гадзіннік …