Электронное обращение
Авторизация
А лівень хвастануў —
наўзмах.
На літасць
гром змяніў свій гнеў.
І крэпасці агністы гмах
раптоўна ўвесь запрамянеў.
Успомніў горад радасць ніў.
Вясёлку выгнуць
лівень рад:
турыста-немца запыніў:
навошта фотаапарат!
Таполя сук схіліла зноў —
ці не на ім вісеў герой?
Здажджэлы Брэст,
навошта схоў, —
я бласлаўляю лівень твой!
Прайміце,
ліўня скразнякі,
голагаловага мяне,
сам дараваў я грэх цяжкі,
я той, які
вайну кляне.
Ані ў які
вясновы фэст
не мок пад цеплынёй такой.
Дык будзь жа бласлаўлёны, Брэст,
умыты ліўнем —
не крывёй.
Дзяцей і кветкі дараваў,
бясчэсцю —
чэсцю даў пратэст,
бінт надарваў
і дараваў.
Дык будзь жа бласлаўлёны, Брэст!
Пераклад з балгарскай Р. Барадуліна.