Попко Алёна (Папко Алёна). Ляцяць дзьмухаўцы

Дзесьці лівень мочыць разнатраўе…
Тата згрэб пакосы ў стажкі.
І мядзее над узгоркам ранне,
І ляцяць бязважка дзьмухаўцы.

А ў Бярэсці сёння сонца ззяе,
Трапна ветрык лашчыць валасы.
І ў журбоце тут не прысягаюць
Надвячорку росы-палыны.

Мітусяцца людзі ля прыпынкаў,
Хуткім рытмам поўніцца жыццё.
Толькі дзесьці цёпла ад абдымкаў,
Што не трэба нават паліто.

Там дачушкай назавуць ласкава,
І дзяцінства зазірне ў акно.
І ірвецца сэрца апантана
З горада – у роднае сяло.

Дзе мігціць так ветліва ліхтарык,
Сыпле дождж ядлоўцава-грыбны.
І вісіць, як месяц, позні яблык,
І ляцяць бязважка дзьмухаўцы.