Пигас Валентина (Пігас Валянціна). Брэсту

Ужо дзесяць стагоддзяў над Бугам
Раскрыляецца горад-герой.
За вайны баявыя заслугі
Беларусь ганарыцца табой.

Бо стаіш на ахове Айчыны,
На заходніх яе рубяжах.
Кожны вечар тут вокам арліным
Ліхтары асвятляюць твой шлях.

Плошчы, вуліцы тонуць у кветках,
Ды струменяць усмешкі дзяцей.
Кожны дзень: і зімою, і ўлетку –
Сустракаюць прыветна гасцей.

Берасцейцы – народ карпатлівы,
Любяць горад свой і берагуць.
Няхай кожны з вас будзе шчаслівым!
Людзі слаўныя ў Брэсце жывуць.