Жывы паток з’яднаных душ
Ад самай раніцы бясконца
Цячэ ў распятую звязду;
Нясе свій смутак і нуду,
Каб пакланіцца абаронцам.
Звязда ўразаецца ў бетон,
Вайны напомніўшы часіну, -
Вядзе туды, дзе вечны сон,
Дзе спіць адважны гарнізон,
Аддаўшы жыцці за Радзіму.
І стынуць сэрцы каля пліт ..
О, колькі ж тут крыві праліта!
Гарыць агонь … маўчыць граніт …
Звініць над крэпасцю блакіт,
Імёны свецяцца на плітах.
А вунь да матухны- зямлі
Прыпаў салдат з надзеяй-ласкай,
Каб раніць кулі не змаглі,
Дый зноў гарматы загулі, -
Набраць вады спрауе ў каску.
Вунь штык, уторкнуты ў зямлю,
Людзей да міру заклікае,
Нібыта кажа: “Мір люблю,
Даволі войнаў, вас малю,
Хай абаронцы спачываюць!..”
Якой вялікаю цаной
Здабыта наша Перамога!
Пад гукі светлыя званоў
На плітах прозвішчы сыноў
Ад сонца ззяюць залатога …
Парчук, Н. М. Звініць над крэпасцю блакіт ; Хатынскі звон ; Буйніцкае поле ; : [вершы] / Надзея Парчук // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы / Літаратурны клуб "Літара" ; [укладальнік Т. Дземідовіч]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – С. 36–38.