Парчук Надежда (Парчук Надзея). Любімаму Брэсту

Мой Брэст вядомы ўсім
І мужнасцю, і славай,
І ганарыцца ім
Радзімая дзяржава,
А горад беражэ
У сэрцы і ў граніце
Той час, што быў цяжэй,
І душы, што ў блакіце.

У Брэсце дарагім
Працуюць дружна людзі,
І марыцца ўсім,
Што мір на свеце будзе,
Не скончыцца жыццё
На нашае планеце,
І ў Бога хопіць дзён
І нам, і нашым дзецям.

У горадзе маім
Бурліць жыццё па праву,
І продкам дарагім
Пяюць званіцы славу,
Ляціць высока звон
Туды, дзе сонца ззяе,
І верыцца, што ён
Нябёсаў дасягае.

У шчасці, без тугі
Растуць-мужнеюць дзеці,
І Бог спрыяе ім,
І зоркі ясна свецяць,
Купаюцца сады
Ў пялёсткавай завеі,
Плывуць-віраць гады,
А горад маладзее,

Расце ўвысь і ўшыр
Шыкоўнымі дамамі
І моліцца за мір,
Каб існаваў вякамі.
Скрозь помнікі ўстаюць
У гонар тых падзеяў,
Што ў памяці жывуць
Нашчадкаў-дабрадзеяў.

І кветкі, і вянкі
Ўскладаюцца да плітаў,
Вяшчаюць жаўрукі:
Тут кожны – не забыты.
Свяшчэнны дабравест
Разносіцца ў народзе:
Жыві, красуйся, Бреэт!
Вітай тысячагоддзе!