Электронное обращение
Авторизация
Змагаліся і трацілі прытомнасць …
Аглушан Брэст.
Разбіта цытадэль.
І белы свет для іх зрабіўся цёмным,
Як порахам задымлены шынель.
Над Мухаўцом замоўклі адгалоскі
Ад выбухаў.
Нябёсы не гудуць …
Вядуць праз мост цябе ў палон,
Шаблоўскі,
Сяброў тваіх, дзяцей тваіх вядуць.
Маўчала жонка.
Дочкі звалі: “Тата!”
Эх, жыць бы, жыць!
Але не скончан бой.
Бывайце!
У апошнюю атаку
Вяду байцоў.
І крыкнуў ён: “За мной,
Каго пячэ палону едкі сорам!” —
На поручні ускочыў і на міг
Замёр над светам, над дзіцячым горам
І знік,
Павёўшы за сабой усіх.
Так з дочкамі Шаблоўскі развітаўся
У сорак першым годзе над ракой …
Радзіма, у вачах тваіх застаўся,
Як і ў вачах дачок, навек герой.