Электронное обращение
Авторизация
Ціха-ціха.
Маўчаць аўчаркі.
Граніца.
Прамень у вачах.
Салдат,
што едзе служыць на Камчатку,
Прыходзіць сюды памаўчаць.
І тут я таксама
стаю гадзінамі.
Ах,
як скышыла сцяну!
Выбіла памяць вайна
ў будзільніка
У чатыры
без трох мінут.
Цагліны —
ярасцю твары скажоныя.
Маўчыць нямая сцяна.
Цэнтральны востраў,
як камень жорнавы.
Дзе столькі перамалола вайна!