Оробейко Иван (Арабейка Іван). Святыня

Урывак з паэмы
Крэпасць — ад бэзу цесна,
У лісці звіняць шпакі.
Крэпасць! Ты мне, як песня,
Якая раўняе штыкі.

Ціша якая ўляглася!
Можа, не варт аб вайне?..
Ды перад голасам часу
Іскра усё ж красяне.

Ведаць бы справы вясёлыя!
..Са збур`янелых валоў
Аслупянелае ў полымі
Бачу былое тваё.

Ў людным патоку вясеннім
Нешта ад жалю ёсць.
Крэпасць, імя тваё вечна,
Як вечна зямлі маладосць.

Ўляжацца боль, ацяжэе,
Але несканчоны шляхі
К гэтым фартам заімшэлым,
К гэтым падвалам глухім.

Згубяцца лёсы ў бязмежжы.
Як жа пра ўсё расказать?!
Як мне жалобу з жалезам
Словам адзіным звязаць?

Як ты мне дораг для сэрца,
Ў вербах ціхі астравок!
Быць, абярнуцца травою —
Гэта таксама бяссмерце.

Хай пад вітрынаю неба
Час беражэ камяні.
Як да зарэзу мне трэба
Помніць мінулыя дні!