Парчук Надежда (Парчук Надзея). З днём нараджэння, горад любы!

Цябе, мой Брэст, віншуе сёння кожны —
Жыхар, і госць, і творца малады,
І б’юць званы ўрачыста пераможна —
Твае ўслаўляюць вёсны і гады.
Іх у цябе багата, горад любы, —
Тысячагоддзе слаўнае прайшло.
Нямала страт было, вялікай згубы —
Ты адраджаўся ворагам назло.
З пажараў страшных ты жывым выходзіў
І паўставаў з руінаў-камянеў,
Уваскрасаў, як сонца на ўсходзе,
Каб расцвітаць у любасці ізноў.
Цябе, мой Брэст, віншуе сёння кожны —
Жыхар і госць, рабочы і паэт.
І б’юць званы ўрачыста перамодна —
Свяшчэнны звон ляціць у зорны свет.
З днём нараджэння, горад старажытны!
Мы ганарымся веліччу тваёй!
Жыві заўжды адзінствам маналітным,
Цвіці і слаўся дружнаю сям’ёй!