Михалюк Марина (Мельнічук Марына). Прысвячэнне Брэсту

Ты смужнымі вачыма пазіраеш
Праз незабыўны скарб сівых вякоў
І шмат чаго сказаць, напэўна, маеш
Для дальніх і, вядома, сваякоў.

І боль, і смех, і радасць нараджэння
Спазнаў за доўгі і няпросты шлях.
Не страціў прамяністага натхнення,
А велічна раскінуў шчасця гмах.

Прымі ж маёй душы дабраславенне:
Хай неба ззяе мірна над табой,
Надзею дорыць кожнае імгненне,
На вуліцах пануе супакой!

Шмат год жадаю гораду-герою!
Хай сэрца ад бяды не затрымціць!
Мы думкаю прасякнуты адною:
Пад крыламі любові ў згодзе жыць!