Метлицкий Николай (Мятліцкі Мікола). Брэст

Чырвоная, у шчарбінах, сцяна.
Ракі прадонне.
Не вецер б’ецца ў грудзі,
А вайна
Ў маё бяссонне.
Ад гэтае апаленай сцяны
Не адысціся ў морак
Ад вайны
І не забыцца.
Згарнулі пругка крылы
Ост і вест,
Упаўшы ніца.
Высока шчыт узнёс у неба Брэст –
Мая граніца.
Адступіць ночы чорная імгла
З жудой-вайною.
І гляне дзень,
Вячысты как скала, –
Тваёй сцяною.