Як у лягенду я прыйшоў
На гэтую зямлю святую,
Дзе нат вякі не змыюць кроў,
Прах не развеюць сто вятроў,
Дзе сонца паўшым салютуе.
З зямлі расплаўлены вайной
Бяру кавалачак цагліны.
А па-над Бугам за сцяной
Канцэрт усчаўся салаўіны.
Гуляе ў лозах вецярок,
І вее цішай і спакоем.
А мне здаецца: кацялок
Прыкмеціў я ў руках героя…
Здымае шапку ветэран
(Маршчыны не загладзіць сонца).
Трымае гільзу – талісман
Бяссменрця мужных абаронцаў.
Хвіліна цяжкага маўчання,
І ўжо ні руху тут, ні слова…
Прад тымі, хто жыве ў паданнях,
Схіляем нізка мы галовы.
Руіны, быццам ветэраны,
Як наша памяць, ажываюць.
Крані, здаецца, гэту рану –
І пырсне раптам кроў жывая.
Іду па цемных казематах –
Як перед боем, сэрца б’ецца…
А раптам грукатам гарматы
Мне гром далекі адгукнецца.
Спыніся, дружа, і пастой –
Ты на зямлі стаіш святой,
Палітай воінаў крывей,
Каб жыў пад яснай сінявой
І ты, і сын, і праўнук твой.